Машына вылічальная электронная ВМ2015.М3 уяўляе сабой поўнафункцыянальную персанальную ЭВМ з вадкакрысталічным экранам 17 цаляў. ПЭВМ прызначана для прымянення ў сістэмах апрацоўкі інфармацыі, дзе неабходна забяспечыць абарону ад несанкцыянаванага доступу (НСД) да інфармацыі і рэсурсаў ПЭВМ, а таксама прадухіленне ўцечкі інфармацыі за кошт пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў (ПЭМІН).
Машына вылічальная электронная персанальная кішэнная ВМ2306.М уяўляе сабой спецыялізаваную планшэтную ЭВМ з вадкакрысталічным экранам 5 цаляў. Планшэт прызначаны для эксплуатацыі ў якасці індывідуальнага сродку збору, апрацоўкі і адлюстравання інфармацыі, мае інтэграваныя сродкі арыентацыі на мясцовасці. На корпусе выраба размешчаны 8 функцыянальных клавіш.
Машына вылічальная электронная персанальная планшэтная ВМ2307.М1 уяўляе сабой поўнафункцыянальную персанальную ЭВМ з сэнсарным экранам 10 цаляў з васьмю функцыянальнымі клавішамі, мае інтэграваныя сродкі арыентацыі на мясцовасці. Канструктыўна ўяўляе сабой абаронены выраб, корпус якога выкананы з алюмініевага сплава.
Машына вылічальная электронная персанальная ВМ2411.М1 уяўляе сабою сістэмны блок адмысловага прызначэння з мацаваннем да вертыкальных, гарызантальных і нахільных плоскасцяў і прызначаная для ўжывання ў сістэмах апрацоўкі інфармацыі на стацыянарных і рухомых аб'ектах з жорсткiмі ўмовамі эксплуатацыі.
Модуль сістэмны ВМ2417.М1 уяўляе сабой сістэмны блок спецыяльнага прызначэння з мацаваннем да гарызантальнай паверхні. Сістэмны блок прызначаны для выканання вылічэнняў і абмену інфармацыяй з спалучанымі тэхнічнымі сродкамі на рухомых аб'ектах.
Машына вылічальная электронная панэльная ВМ2431 (ВМ2432) уяўляе сабой панэльную ЭВМ спецыяльнага прызначэння ў манаблочным выкананні з сэнсарным экранам і адсекам USB на пярэдняй панэлі, прызначана для прымянення ў сістэмах апрацоўкі інфармацыі на стацыянарных і рухомых аб'ектах з жорсткімі ўмовамі эксплуатацыі.