Галоўная/ Электронны зварот

Электронныя звароты грамадзян i юрыдычных асоб

У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей - Закон) электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных дадзеным артыкулам.

Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім - чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

У прыватнасці, агульным патрабаваннем для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з'яўляецца выклад звароту на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

Адкліканне электроннага звароту

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або праз накіраванне заявы ў электроннай форме.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты, а таксама паведамленнi заяўнікаў аб пакіданні іх электронных зваротаў без разгляду па сутнасці, аб накіраванні электронных зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненні перапіскі, прадаўжэнні тэрміну разгляду зваротаў накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах. Пры гэтым на электронныя звароты могуць давацца пісьмовыя адказы (пісьмовыя паведамленні) у наступных выпадках: калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ (пісьмовае паведамленне); у электронным звароце адсутнічае адрас электроннай пошты; у выпадку, калі рашэнне аб накіраванні пісьмовага адказу (пісьмовага паведамлення) прынятае кіраўніком дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія разглядаюць электронныя звароты, або ўпаўнаважанай ім асобай.

Абскарджанне адказаў на звароты

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў вышэйшую арганізацыю.

Вышэйшая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якiя яна змяшчае і пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці або выдае адпаведным арганізацыям,якiя разглядалi зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніка . Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней чым за адзін месяц, і на працягу трох рабочых дзён паведаміць пра гэта ў вышэйшую установу, а таксама накіраваць адказ заяўніку.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйшую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Вы можаце падаць электронны зварот у адрас прадпрыемства, накіраваўшы яго на адрас электроннай пошты orion@niievm.by альбо запоўніўшы адну з спецыяльных формаў (для фізічных або юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), размешчаных на дадзенай старонцы ніжэй. 

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове .

Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Фарматы дакументаў, якiя прымаюцца у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканах) з'яўляюцца Роrtable Document Format / А (PDF / А), Office Open XML (DОСХ), двайны фармат з разметкай (DОС), Rich Text Format (RTF) , тэкставы файл (ТХТ), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Expert Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

  • БСВТ
  • АГАТ
  • Пеленг
  • mnipi
  • bvpservice
  • bte