Місія і палітыка ў галіне якасці
Місія
Мы ствараем прадукцыю ў галіне інфармацыйных тэхналогій і абаронную прадукцыю, якая гарантуе спажыўцу выгады ад набыцця дзякуючы высокай якасці і надзейнаму бездакорнаму сэрвісу.
Мы гарантуем індывідуальны падыход да кожнага спажыўца і стварэнне прадукцыі з характарыстыкамі, неабходнымі менавіта для Вас!
Мы дапаможам Вам у дасягненні Вашых мэт!
Палітыка ў галіне якасці і аховы працы
Палітыка ў галіне якасці і аховы працы ахоплівае ўсе сферы дзейнасці ААТ “НДІЭВМ”, і выпрацавана з улікам кантэксту і стратэгічных мэт арганізацыі. Палітыка накіравана на стварэнне прадукцыі, якая задавальняе патрабаванні заказчыкаў. Асноватворнай канцэпцыяй Палітыкі ААТ “НДІЭВМ” у галіне якасці і аховы працы з’яўляецца жыццёвы цыкл прадукцыі, а менавіта: “даследаванне – распрацоўка – вытворчасць – рэалізацыя – гарантыйнае абслугоўванне – постгарантыйнае суправаджэнне”.
Для ўвасаблення дадзенай канцэпцыі вызначаны мэты:
- распрацоўка канкурэнтаздольнай прадукцыі, яе асваенне ў вытворчасці і ўкараненне ў спажыўцоў;
- высокі навукова-тэхнічны ўзровень ствараемай тэхнікі, якая максімальна ўлічвае патрэбнасці рынку, што забяспечваецца выкарыстаннем камплектуючых вырабаў, матэрыялаў і перадавых сусветных тэхналогій;
- пастаяннае павышэнне задаволенасці спажыўцоў і аб’ёму паставак прадукцыі;
- рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, зніжэнне затрат сыравіны і матэрыялаў;
- аператыўны ўлік патрабаванняў спажыўцоў пры распрацоўцы перспектыўнай тэхнікі і выкананне заканадаўчых і іншых абавязковых патрабаванняў;
- пастаяннае паляпшэнне сістэмы якасці ААТ “НДІЭВМ” на аснове міжнародных стандартаў;
- забеспячэнне для супрацоўнікаў арганізацыі бяспечных і камфортных умоў працы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням.
Для дасягнення пастаўленых мэт кіраўніцтва ААТ «НДІЭВМ» мае намер забяспечыць:
- пастаяннае павелічэнне навуковага складальніка ў рэалізацыі асноватворнай канцэпцыі жыццёвага цыкла прадукцыі;
- паглыбленне сувязі са спажыўцамі для вызначэння актуальных эксплуатацыйных характарыстык створанай прадукцыі і ўліку патрабаванняў спажыўцоў пры праектаванні новай тэхнікі;
- выкананне мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне затрат сыравіны і матэрыялаў, рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў;
- аператыўнае ўстараненне выяўленых канструктыўных і вытворчых дэфектаў шляхам правядзення аўтарскага суправаджэння распрацаванай прадукцыі ў працэсе яе асваення ў вытворчасці і ўкаранення ў спажыўцоў;
- пастаяннае павышэнне кваліфікацыі ўсіх спецыялістаў і рабочых ААТ “НДІЭВМ”, правядзенне кадравай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне якасці і надзейнасці прадукцыі, якая распрацоўваецца і выпускаецца;
- пастаяннае ўдасканаленне ў сферы кіравання аховай працы і арганізацыяй працы на працоўных месцах у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых і тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы.
Кіраўнікі на ўсіх узроўнях арганізацыі, галоўныя канструктары распрацовак асабіста адказваюць за рэалізацыю “Палітыкі ААТ “НДІЭВМ” у галіне якасці і аховы працы” і ствараюць усе ўмовы для распрацоўкі і вырабу якаснай прадукцыі, якая адпавядае сучасным патрабаванням, якая дазваляе быць канкурэнтаздольнай, запатрабаванай і эканамічна заможнай. Вышэйшае кіраўніцтва нясе адказнасць за рэзультатыўнасць інтэграванай сістэмы менеджменту.