АБ КАМПАНІІ
Адкрытае акцыянернае таварыства
"Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын"
Гэтыя 66 год набытыя традыцыі, высокі творчы, тэхнічны і чалавечы патэнцыял забяспечваюць таварыству ўпэўнены погляд у будучыню. Ужо сёння ААТ "НДІЭВМ" стварае сродкі вылічальнай тэхнікі новага пакалення, якія характарызуюцца сваёй надзейнасцю, высокай прадукцыйнасцю для розных аўтаматычных сістэм кіравання. На базе найноўшых тэхналогій распрацавана і выпускаецца прадукцыя для Мінскага метрапалітэна.
Вырабы ААТ "НДІЭВМ" карыстаюцца павышаным попытам не толькі на ўнутраным рынку, але і ў розных краінах СНД.
Унікальныя распрацоўкі, укараненне найноўшых тэхналогій і высокі тэхнічны ўзровень выканання прадукцыі дазваляюць "Навукова-даследчаму інстытуту электронных вылічальных машын" заставацца адным з ключавых элементаў АСЭ Рэспублікі Беларусь.