Аб кампаніі
Адкрытае акцыянернае таварыства “Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын” (далей – ААТ “НДІЭВМ”) з’яўляецца адным і найстарэйшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь па распрацоўцы сродкаў вылічальнай тэхнікі і мае вялікі практычны вопыт і навуковы патэнцыял у гэтым напрамку дзейнасці, пацверджаны шматгадовай практыкай.
ААТ “НДІЭВМ” з’яўляецца падведамным Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Рэспублікі Беларусь і ўваходзіць у склад холдынга “Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання”.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ААТ “НДІЭВМ”:
- распрацоўка і вытворчасць новых відаў сродкаў вылічальнай тэхнікі (СВТ) спецыяльнага і прамысловага прызначэння з інтэграванымі дадатковымі опцыямі, кампанентаў і вузлоў спецыяльнага прызначэння;
- прыкладныя даследаванні новых спосабаў абароны інфармацыі і ўкараненне атрыманых вынікаў у ствараныя СВТ;
- распрацоўка і вытворчасць сродкаў прамысловай аўтаматыкі і сучасных сістэм аплаты праезду на транспарце.
ААТ “НДІЭВМ” вядзе распрацоўку, выраб, пастаўку, укараненне і тэхнічнае суправаджэнне ПЭВМ на працягу апошніх 20 гадоў.
ААТ “НДІЭВМ” валодае неабходнай вытворчай базай для вырабу тэхнікі, якая распрацоўваецца і выпускаецца, ажыццяўляе закупку камплектацыі непасрэдна ў вытворцаў, забяспечвае ўваходны кантроль камплектацыі і тэхналагічны кантроль вырабаў. Прадукцыя праходзіць выпрабаванні ў дзвюх акрэдытаваных лабараторыях арганізацыі. Існуючая комплексная сістэма кіравання якасцю сертыфікавана і адпавядае патрабаванням ДАСТ ISO 9001-2009.
Высокапрафесійным калектывам створана больш за 20 мадэлей спецыяльных абароненых ПЭВМ, а таксама каля 10 відаў спецыяльных сетак і сістэм на іх аснове, пастаўлены і паспяхова ўкаранёны ў заказчыкаў больш як 500 вырабаў гэтых відаў у больш як 35 арганізацыях і прадпрыемствах.
Маючы ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі, інстытут праводзіць даследаванні, накіраваныя на распрацоўку сродкаў і метадаў абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу (НСД) да інфармацыі і рэсурсаў вылічальнай тэхнікі, абароне інфармацыі ад уцечкі за кошт пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў (ПЭВІН).
ААТ “НДІЭВМ” працуе па праекту аўтаматызаванай сістэмы кантролю аплаты праезду пасажыраў (АСКАП) з Мінскім метрапалітэнам з 1992 года. За гэтыя гады распрацаваны, выраблены і ўведзены ў эксплуатацыю 5 пакаленняў прылад АСКАП, у тым ліку больш за 600 турнікетаў, больш за 17 найменняў іншых тэхнічных і праграмных сродкаў, якія па сваіх функцыянальных паказчыках і надзейнасці, па відах носьбітаў, прапускной здольнасці адпавядаюць сусветнаму ўзроўню і тэндэнцыям развіцця падобных сістэм.
Дзякуючы выкарыстанню АСКАП ажыццяўляюцца аператыўны маніторынг продажаў праязных білетаў, дыферэнцыраваны ўлік пасажырапатокаў па лініях і станцыях, а таксама па відах праязных білетаў, паляпшэнне ўмоў працы абслуговага персаналу, зніжэнне эксплуатацыйных затрат і павышэнне эфектыўнасці работы метрапалітэна за кошт аўтаматызацыі працэсаў дыягностыкі і бягучай загрузкі абсталявання станцыям, а таксама працэсаў вытворчасці і абарачэння білетнай прадукцыі.
ААТ «НДІЭВМ» мае наступныя патэнты:
- №3692 Пункт кантрольны аўтаматызаваны (выраб у цэлым), вонкавая панэль (частка выраба). Дата рэгістрацыі: 01.11.2016.
- № 4091 Высокачашчынны ўзмацняльнік. Дата рэгістрацыі: 15.10.2018.
- № 4286 Высокачашчынны ўзмацняльнік (выраб у цэлым), вечка (частка выраба). Дата рэгістрацыі: 01.08.2019.
- № 4287 Высокачашчынны ўзмацняльнік (выраб у цэлым), вечка (частка выраба). Дата рэгістрацыі: 01.08.2019.
- № 4482 Высокачашчынны ўзмацняльнік. Дата рэгістрацыі: 15.04.2020.
- № 4722 Машына вылічальная электронная персанальная. Дата рэгістрацыі: 15.06.2021.
- № 4746 Машына вылічальная электронная персанальная. Дата рэгістрацыі: 02.08.2021.
- № 4747 Машына вылічальная электронная персанальная. Дата рэгістрацыі: 02.08.2021.
- № 5053 Прылада кантролю рэсурсу карты. Дата рэгістрацыі: 01.02.2023.
- № 5054 Машына вылічальная электронная планшэтная. Дата рэгістрацыі: 01.02.2023.
- № 5055 Машына вылічальная электронная персанальная. Дата рэгістрацыі: 01.02.2023.
- № 5057 Кампутар малагабарытны безвентылятарны. Дата рэгістрацыі: 01.02.2023.
- № 5184 Пункт кантрольны аўтаматызаваны. Дата рэгістрацыі: 03.01.2024.
- № 5185 Высокачашчынны ўзмацняльнік. Дата рэгістрацыі: 03.01.2024.
- № 5186 Відэаманітор. Дата рэгістрацыі: 03.01.2024.
- № 5187 Высокачашчынны ўзмацняльнік. Дата рэгістрацыі: 03.01.2024.