АКП прызначаны для забеспячэння пропуску пасажыраў на станцыі Мінскага метрапалітэна пры апрацоўцы турнікетам білетнай прадукцыі метрапалітэна:
- пластыкавых армаваных жэтонаў;
- адзіных праязных білетаў на аснове бескантактавых смарт-карт (БСК) стандарту MIFARE Plus са структурай памяці, прынятай для аўтаматызаванай сістэмы аплаты і кантролю праезду камунальнага транспарту г. Мінска;
- праязных білетаў на аснове БСК стандарту MIFARE Classic, якія выпускаюцца ДП “Мінскі метрапалітэн”;
- з дапамогай QR-кодаў сістэмы разлікаў “Аплаці”.
Характеристики и параметры
Выконвае наступныя функцыі:
- забяспечвае дазвол праходу пасажырам у прамым напрамку (уваход на станцыю метрапалітэна) пры паспяхова выкананай аперацыі кантролю аплаты праезду, забарона праходу пры невыкананні аперацыі кантролю аплаты або адмоўным выніку кантролю;
- забяспечвае забарону праходу пасажыраў у зваротным напрамку;
- забяспечвае свабодны праход пасажыраў у абодвух напрамках пры адсутнасці электрасілкавання;
- ажыццяўляе абмен інфармацыяй з АРМ станцыі па інтэрфейсе Ethernet для забеспячэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння з іншымі прыладамі пасажырскай аўтаматыкі станцыі, у тым ліку падлік і перадачу агульнай колькасці праходаў пасажыраў праз АКП у АРМ станцыі;
- забяспечвае аўтаномную працу пры адключэнні ад АРМ станцыі;
- ажыццяўляе самодіагностікі з выдачай кода адмовы;
- забяспечвае магчымасць падключэння тэхналагічнага абсталявання для тэсціравання, дыягностыкі з індыкацыяй кода адмоў і замены праграмнага забеспячэння кантролера;
- ажыццяўляе для пасажыра вывад на індыкацыю інфармацыі аб дазволе або забароне праходу, аб тэрміне заканчэння дзеяння праязнога білета або колькасці астатніх паездак;
- ажыццяўляе індыкацыю персаналу колькасці інкасаваных жэтонаў (колькасці праходаў па жэтонах);
- забяспечвае ўзаемадзеянне па вонкавым CAN-інтэрфейсу з тэрміналам вестыбюля.
У наш час у наземным грамадскім транспарце горада Мінска шырока выкарыстоўваецца сістэма аплаты, якая дазваляе аплачваць праезд па QR-кодзе праз мабільны дадатак «Аплаці». Гэты від аплаты праезду карыстаецца вялікім попытам у пасажыраў, зараз у Беларусі звыш 750 000 карыстальнікаў сэрвісу.
ААТ “НДІЭВМ” сумесна з ТАА “ЛВА” праводзіць работы па ўкараненню аплаты праезду з дапамогай QR-кодаў мабільнага дадатку сістэмы разлікаў “Аплаці” ў Мінскім метрапалітэне нараўне з іншымі існуючымі аплатнымі сістэмамі.
У цяперашні час аплата праезду з дапамогай QR-кодаў сістэмы разлікаў “Аплаці” рэалізавана на адным з турнікетаў на кожным вестыбюлі першай і другой ліній метрапалітэна. Цяпер праводзяцца работы па рэалізацыі сістэмы разлікаў “Аплаці” на ўсіх турнікетах першай, другой і трэцяй лініі.
Электрасілкаванне АКП ажыццяўляецца ад аднафазнай сеткі пераменнага току напругай 220 У, частатой 50 Гц, спажываная магутнасць у адкрытым стане – не больш за 50 Вт, у момант закрыцця створак – 100 Вт.
Прапускная здольнасць – не больш за 2500 пасажыраў у гадзіну.
Ёмістасць бункера для жэтонаў – не больш за 5000 шт.
Габарытныя памеры: 1193 х 210 х 920 мм.
Маса АКП – не больш за 100кг.
Умовы эксплуатацыі
АКП прызначаны для працы ва ўмовах уздзеяння наступных кліматычных фактараў:
- тэмпературы навакольнага паветра ад мінус 5 да плюс 40 ºС;
- атмасферным ціску ад 630 да 800 мм рт. ст. (ад 84 да 107 кпа);
- адноснай вільготнасці ад 40 да 95% пры тэмпературы 30 ºС.