Галоўная » Прадукцыя » Уваходныя турнікеты АКП-2014

Уваходныя турнікеты АКП-2014

АКП прызначаны для забеспячэння пропуску пасажыраў на станцыі Мінскага метрапалітэна пры апрацоўцы турнікетам білетнай прадукцыі метрапалітэна:

  • пластыкавых армаваных жэтонаў;
  • адзіных праязных білетаў на аснове бескантактавых смарт-карт (БСК) стандарту MIFARE Plus са структурай памяці, прынятай для аўтаматызаванай сістэмы аплаты і кантролю праезду камунальнага транспарту г. Мінска;
  • праязных білетаў на аснове БСК стандарту MIFARE Classic, якія выпускаюцца ДП “Мінскі метрапалітэн”;
  • з дапамогай QR-кодаў сістэмы разлікаў “Аплаці”.

Характеристики и параметры

Выконвае наступныя функцыі:

  • забяспечвае дазвол праходу пасажырам у прамым напрамку (уваход на станцыю метрапалітэна) пры паспяхова выкананай аперацыі кантролю аплаты праезду, забарона праходу пры невыкананні аперацыі кантролю аплаты або адмоўным выніку кантролю;
  • забяспечвае забарону праходу пасажыраў у зваротным напрамку;
  • забяспечвае свабодны праход пасажыраў у абодвух напрамках пры адсутнасці электрасілкавання;
  • ажыццяўляе абмен інфармацыяй з АРМ станцыі па інтэрфейсе Ethernet для забеспячэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння з іншымі прыладамі пасажырскай аўтаматыкі станцыі, у тым ліку падлік і перадачу агульнай колькасці праходаў пасажыраў праз АКП у АРМ станцыі;
  • забяспечвае аўтаномную працу пры адключэнні ад АРМ станцыі;
  • ажыццяўляе самодіагностікі з выдачай кода адмовы;
  • забяспечвае магчымасць падключэння тэхналагічнага абсталявання для тэсціравання, дыягностыкі з індыкацыяй кода адмоў і замены праграмнага забеспячэння кантролера;
  • ажыццяўляе для пасажыра вывад на індыкацыю інфармацыі аб дазволе або забароне праходу, аб тэрміне заканчэння дзеяння праязнога білета або колькасці астатніх паездак;
  • ажыццяўляе індыкацыю персаналу колькасці інкасаваных жэтонаў (колькасці праходаў па жэтонах);
  • забяспечвае ўзаемадзеянне па вонкавым CAN-інтэрфейсу з тэрміналам вестыбюля.

У наш час у наземным грамадскім транспарце горада Мінска шырока выкарыстоўваецца сістэма аплаты, якая дазваляе аплачваць праезд па QR-кодзе праз мабільны дадатак «Аплаці». Гэты від аплаты праезду карыстаецца вялікім попытам у пасажыраў, зараз у Беларусі звыш 750 000 карыстальнікаў сэрвісу.

ААТ “НДІЭВМ” сумесна з ТАА “ЛВА” праводзіць работы па ўкараненню аплаты праезду з дапамогай QR-кодаў мабільнага дадатку сістэмы разлікаў “Аплаці” ў Мінскім метрапалітэне нараўне з іншымі існуючымі аплатнымі сістэмамі.

У цяперашні час аплата праезду з дапамогай QR-кодаў сістэмы разлікаў “Аплаці” рэалізавана на адным з турнікетаў на кожным вестыбюлі першай і другой ліній метрапалітэна. Цяпер праводзяцца работы па рэалізацыі сістэмы разлікаў “Аплаці” на ўсіх турнікетах першай, другой і трэцяй лініі.

Электрасілкаванне АКП ажыццяўляецца ад аднафазнай сеткі пераменнага току напругай 220 У, частатой 50 Гц, спажываная магутнасць у адкрытым стане – не больш за 50 Вт, у момант закрыцця створак – 100 Вт.

Прапускная здольнасць – не больш за 2500 пасажыраў у гадзіну.

Ёмістасць бункера для жэтонаў – не больш за 5000 шт.

Габарытныя памеры: 1193 х 210 х 920 мм.

Маса АКП – не больш за 100кг.

Умовы эксплуатацыі

АКП прызначаны для працы ва ўмовах уздзеяння наступных кліматычных фактараў:

  • тэмпературы навакольнага паветра ад мінус 5 да плюс 40 ºС;
  • атмасферным ціску ад 630 да 800 мм рт. ст. (ад 84 да 107 кпа);
  • адноснай вільготнасці ад 40 да 95% пры тэмпературы 30 ºС.